МФК «Мінскаблдарбуд» – у фінале

Важное Спорт

image_pdfimage_print

На базе ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» прайшоў папярэдні фінальны этап чэмпіянату Беларусі па мініфутболе (першая ліга).

У нашу групу былі ўключаны наступныя міні-футбольныя клубы: «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы), «Бер-Кот аўта» (Пінскі раён), «Ахова-На варце» (Мінск). Таксама падаў заяўку міні-футбольны спартыўны клуб «Гродзенскі» (Скідзель), але ў апошнія хвіліны ён  адмовіўся ад гульняў.

У першым матчы МФК «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) сустрэўся з сярэбраным прызёрам г. Мінска – МФК «Ахова-На варце».

З самага пачатку першага тайма стаўбчане праявілі ініцыятыву. Ужо на пятай хвіліне Аляксандр Шчурэвіч забівае гол у свае вароты – 1:0. На 10-й хвіліне Аляксей Юрага са свабоднага ўдару падвойвае лік гульні. Але сапернікі не здаюцца. Двойчы штанга выратоўвае нашы вароты. І мінчане трапляюць у «пастку». На 15-й хвіліне адзначаецца Аляксандр Паляшчук, праз чатыры хвіліны Уладзіслаў Рубін забівае гол, і лік становіцца 4:0. На 25-й хвіліне другога тайма Аляксандр Маргун забівае пяты гол. Мінчане здымаюць галкіпера. З 29-й па 37-ю хвіліны нашы хлопцы забіваюць яшчэ шэсць галоў (вызначыліся Уладзіслаў Рубін, Дзмітрый Даўбейка, Арцём Сукала і Аляксандр Паляшчук). У выніку – буйная перамога з лікам 11:0.

У мінулую нядзелю стаўбцоўскі клуб сустракаўся з МФК «Бер-Кот аўта» (Пінскі раён). У першым тайме была роўная барацьба. І толькі ў канцы тайма Ягор Ляшчынскі вывеў стаўбчан наперад. У пачатку другога тайма Ягор Ляшчынскі падвойвае лік гульні. Праз дзве хвіліны Дзмітрый Стомаль забівае трэці гол. Пінская каманда здымае варатара, і Андрэй Шаламіцкі адквітвае адзін мяч. На апошніх секундах гульні Аляксандр Маргун замацоўвае лік. У выніку – перамога (4:1).

Наша каманда – у фінале за права выйсці на наступны сезон у вышэйшую лігу.

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *