“Падары радасць бліжняму”. Жыхароў Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната павіншавалі са святам Пасхі

Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное Год народного единства Соцыум

image_pdfimage_print

Працягваецца Велікодны тыдзень і ў ДУ “Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” завітала абласная дабрачынная акцыя “Падары радасць бліжняму”.

Велікодныя пачастункі разам з часцінкай душэўнага цяпла былі перададзены кожнаму з амаль 200 пражывальцаў. Ад аблвыканкама дому-інтэрнату быў перададзены падарункавы сертыфікат на 1500 рублёў.

Дом-інтэрнат – гэта ўнікальнае месца, крыніца мудрасці. Людзі, якія пражываюць тут, вытрымалі вайну і цяжкасці пасляваеннага аднаўлення нашай краіны. Яны з таго пакалення, якое разумее сэнс жыцця.

Павіншаваць гэтых людзей са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага прыехалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч, старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Надзея Цупа.

Разам з гасцямі – і айцец Васілій, які служыць у храме Мікалая Цудатворца ў вёсцы Мікалаеўшчына. Бацюшка добры знаёмы пражывальцам, таму што шмат гадоў акармляе гэту сацыяльную ўстанову. Ён прачытаў малітву, акрапіў святой вадой усіх удзельнікаў сустрэчы.

За святочнымі столікамі чулася музыка (па добрай традыцыі зайграў на гармоніку Часлаў Шыдлоўскі), гучалі вершы (прачытаў іх Аляксандр Карнюшка). У пражывальцаў была магчымасць паслухаць адзін аднаго, выказаць словы ўдзячнасці.

Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат яшчэ называюць ўтульным домам сямейнага тыпу. У ім адчуваецца падтрымка дзяржавы і клопат калектыву на чале з дырэктарам Валянцінай Атрушкевіч. Па выніках работы за мінулы год гэта сацыяльнаыя ўстанова занесена на Рэспубліканскую дошку гонару.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Ксеніі РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *