Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Жыхары новага мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы «Паўночны-2» у Стоўбцах звярнуліся з набалелым для іх пытаннем: яны вядуць будаўніцтва дамоў, многія пабудовы ўжо з высокім працэнтам гатоўнасці, аднак да іх немагчыма пад’ехаць. Раней з’езды былі адсыпаны, але гэта ўсё ўжо  «раз’ехалася», яміны такія, што, каб падвесці на будоўлю які груз, прыходзіцца «біць» сваю машыну.

З гэтым пытаннем мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Цывакі:

– Па магчымасці з’езды падсыплем, зробім іх прафіліроўку. Такое даручэнне я зраблю аб’яднанню камунальных службаў. Планаваць якія-небудзь капітальныя работы не мае сэнсу, бо ў мікрараёне сёлета будуць будавацца сеткі водаправода, гэта каля  васьмі кіламетраў. Зразумела, што ўсё будзе перакапана. Неабходныя для гэтага працэдуры ўжо праведзены, у бліжэйшы час пачнуць працаваць адразу некалькі брыгад. У наступным годзе ў гэтым мікрараёне плануецца і пракладка газаправода. Праблема заключаецца яшчэ і ў тым, што ў нас няма кар’ераў з гравіем. Ёсць пясчана-гравійная сумесь – з ёю можна весці будаўніцтва, а для ўшчыльнення дарог яна дрэнна падыходзіць. Патрэбу ж у падсыпцы маюць і іншыя вуліцы горада.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *