Дабрачынная акцыя. Пабывалі ў доме-інтэрнаце і бальніцы

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне без велікодных пачастункаў не засталіся і пражывальцы ДУ “Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”.

У доме-інтэрнаце амаль 500 чалавек, і велікодную радасць ім прывезлі намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Жанна Лысая, а таксама дырэктар ДУ “Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Блашко. Далучыўся да дабрачыннай акцыі айцец Мікалай, які акармляе гэту сацыяльную ўстанову. Падарункі для пражывальцаў дома-інтэрната падрыхтавалі ў Свята-Елісавецінскім манастыры.

Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра самі спяклі кексы і разам з сімвалам Вялікдзеня  — яйкамі, перадалі тым, хто знаходзіцца на медыка-сацыяльных ложках у Дзераўнянскай участковай бальніцы. Намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая падрыхтавала для іх кулічы. Такім чынам святочныя гасцінцы атрымалі 34 чалавекі. Яны дзякавалі за ўвагу і цяпло.

— У Год народнага адзінства мы аб’ядноўваемся, каб быць моцнымі духоўна, — гаворыць Жанна Лысая.

Святло веры дае падтрымку і надзею.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *