Падзеі і здарэнні за тыдзень

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Стэфанія Берташ, Марыя Лук’янава, Андрэй Анцыпін, Аляксей Сухаверх, Дамініка Чэмка, Аляксандра Мазун і Цімафей Залатар.

 

Пракуратурай раёна ў ходзе праверкі выяўлены недахопы ў рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі, парушэнні заканадаўства аб ахове правоў і законных інтарэсаў дзяцей, у сувязі з чым намесніку старшыні райвыканкама ўнесена прадстаўленне.

 

У пажарнай часці згадалі загаранне жылога дома ў Мікалаеўшчыне. Агнём пашкоджаны дах і прыбудова да дома. Матэрыялы перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта. Папярэдняя прычына пажару – падпал.

 

Суд аштрафаваў на 870 рублёў 30-гадовага жыхара Ніўнага, раней прыцягнутага да адміністрацыйнай адказнасці, які сеў за руль аўтамабіля без вадзіцельскага пасведчання. За спробу незаконнай здабычы рыбы на рацэ Нёман (у раёне Сверынава) і захоўванне браканьерскай сеткі атрымаў штраф у памеры 435 рублёў 62-гадовы мінчанін.

 

ДАІ выявіла 98 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чатыры п’яныя вадзіцелі і шэсць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 16 недысцыплінаваных веласіпедыстаў і пешаходаў. Зафіксавана 11 ДТЗ.  26 красавіка каля 20.00 на аўтадарозе Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын (паблізу Падлесся) у выніку наезду аўтамабіля «Джылі-эмгранд» пацярпеў 46-гадовы мясцовы жыхар, які рухаўся на мотаблоку. Яго тэхніка была абазначана святлоадбівальнымі элементамі, а на галаве ў пацярпелага быў прымацаваны ліхтар, які выпраменьваў святло белага колеру. Вядзецца праверка.

 

«Хуткая» атрымала 223 выклікі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *