Санітарны ўрач раёна: «Эпідэмічная сітуацыя стабільная»

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Тэма распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі па-ранейшаму застаецца актуальнай.

Пракаменціраваць цяперашнюю сітуацыю ў раёне папрасілі галоўнага санітарнага ўрача раёна Аляксея Бондарава:

– Эпідэмічная сітуацыя стабільная, аднак ёсць невялікі, у рамках статыстычных ваганняў, пад’ём захваральнасці. Пытанне COVID-19 застанецца актуальным да таго часу, пакуль мы не забяспечым асноўную меру засцярогі – правядзенне вакцынацыі.

На прадпрыемствах, у арганізацыях, ва ўстановах работнікі павінны праходзіць тэрмаметрыю, кіраўнік – цікавіцца пра іх здароўе. Раз у дзень неабходна праводзіць уборку, уключаючы праціранне сталоў, парэнчаў і інш., з прымяненнем сродкаў для дэзынфекцыі. Ніхто не адмяняў праветрыванне, меры сацыяльнага дыстанцыравання: чым бліжэй здаровы чалавек знаходзіцца да інфіцыраванага, тым большую канцэнтрацыю віруса ён атрымае. Насіць маску трэба правільна: яна павінна шчыльна закрываць рот, нос і падбародак. Як мага часцей неабходна мыць рукі з мылам і апрацоўваць антысептыкам.

Санітарны нагляд працягваецца. Кіраўнікі арганізацый будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні мер бяспекі. Асабісты абавязак кожнага кіраўніка – не дапусціць парушэнняў.

Аляксей Бондараў заклікае ўсіх грамадзян карыстацца праверанымі крыніцамі інфармацыі, не баяцца прышчэпак. У якасці пацвярджэння гэтаму Аляксей Віктаравіч прыводзіць такі факт:

– Задумайцеся: у Ізраілі праходзіць масавая вакцынацыя, у выніку захваральнасць зніжаецца ў 50 разоў, адмяняюцца абмежавальныя мерапрыемствы. Слухайце медыка  – таго, да каго вы прыходзіце на прыём перад вакцынацыяй. Менавіта ён нясе за вас адказнасць.

Марына КУТАС

Фота Таццяны ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *