Валанцёры дапамаглі ветеранам ва ўборцы прыдамавой тэрыторыі

Соцыум

image_pdfimage_print

Дапамога ва ўборцы прыдамавой тэрыторыі, абрэзка і пабелка дрэў – такія знакі ўвагі і павагі праявілі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны валанцёры.

Адметна, што сярод валанцёраў – людзі розных узростаў, якія выказалі гатоўнасць быць карыснымі іншым. Іх аб’яднаў ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», у якім яны наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і для грамадзян пажылога ўзросту, а таксама раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Свой чарговы экалагічны дэсант валанцёры назвалі «Святло ў акне». Яны пабывалі ў стаўбчан Антона Фядотава, былога непаўналетняга вязня фашысцкага канцэнтрацыйнага лагера, і ўдзельніцы працоўнага фронту Аляксандры Зуб, а таксама ў жыхаркі Атцэды – былой партызанкі Валянціны Зубковай.

Талакой валанцёры хутка справіліся з навядзеннем парадку на прысядзібных участках, а яшчэ пакінулі ветэранам сувеніры, якія падрыхтавалі ўласнымі рукамі. У сэрцах кожнага гэтая сустрэча выклікала захапленне.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *