Інфармацыйная кампанія супраць кіберзлачыннасці

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

Рэдакцыя газеты прыняла ўдзел у круглым стале па пытаннях прафілактыкі кіберзлачынстваў, які прайшоў у фармаце відэасувязі. У раённых і абласных студыях сабраліся прадстаўнікі органаў улады, правапарадку, па працы і сацыяльнай абароне.

На даны момант у сувязі з лічбавізацыяй грамадства назіраецца значны рост злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. За тры месяцы 2021 года на тэрыторыі раёна іх зарэгістравана 25, у той час як за аналагічны перыяд летась – 14.

Супрацоўнікі міліцыі ўдакладняюць, што пераважаюць так званыя вішынгі і фішынгі, калі зламыснікі тэлефануюць на абаненцкія нумары жыхароў раёна па сотавай сувязі, з дапамогай месенджараў Viber, WhatsApp і ў ходзе размовы, карыстаючыся даверлівасцю грамадзян, пад розным выглядам спрабуюць атрымаць персанальныя даныя і звесткі пра банкаўскія плацежныя карткі.

Махлярскія схемы бываюць розныя, але ў выніку пацярпелыя заяўляюць у міліцыю пра знікненне з картак грошай. Устанавіць злачынцаў няпроста, таму што з улікам магчымасцяў аддаленага доступу яны могуць знаходзіцца за межамі нашай рэспублікі.

Актуальная задача – аператыўна і ў даступнай форме данесці да грамадзян інфармацыю пра меры індывідуальнай і агульнай прафілактыкі кіберзлачыннасці. На Стаўбцоўшчыне распачата маштабная інфармацыйная кампанія з распаўсюджваннем лістовак і іншага нагляднага матэрыялу. Праводзяцца семінары-вучобы для сацыяльных работнікаў, каб яны маглі папярэдзіць аб небяспецы пажылых людзей.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *