Выхаванне асобы: З устаноўкай на пазітыў

Дабрачыннасць Нумары

Раённы тэрытарыяльны цэнтр сумесна са  Стаўбцоўскай Свята-Аннінскай царквой і Стаўбцоўскім  касцёлам Святога Казіміра ажыццяўляюць сумесны праект «Рука дапамогі», які мае мэту інфармацыйнай падтрымкі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Асаблівая ўвага надаецца выхаванню пазітыўных адносін моладзі да сям’і і традыцыйных каштоўнасцяў, якая б фарміравала ў іх любоў да Айчыны, жаданне стварыць моцную сям’ю, пабуджала да пазітыўнага мацярынства і адказнага бацькоўства.  Важна падрыхтаваць моладзь да таго, каб яна імкнулася да ажыццяўлення гэтых каштоўнасцяў  у сваім жыцці, помнячы аб тым, што здаровая маральнасць у шлюбе –  гэта здаровая сям’я. Здаровая сям’я –  гэта здаровае грамадства. Здаровае грамадства – гэта шчаслівае жыццё нашых дзяцей і ўнукаў.

У рамках гэтага праекта ў Свята-Аннінскім храме сустрэчу па прапагандзе здаровага ладу жыцця з дзецьмі-сіротамі, а таксама дзецьмі-інвалідамі, якія наведваюць аддзяленне дзённага прабывання тэрытарыяльнага цэнтра, правялі іерэй Георгій Кур’ян, спецыяліст па сацыяльнай рабоце цэнтра Зінаіда Катлашэўская, выкладчыца нядзельнай школы пры Свята-Аннінскім храме Таццяна Ігумнава.  Гутарка была простай,  даходзіла да кожнага і кранала душу.

Дзецям і маладым людзям быў прапанаваны відэафільм «Прытчы-2»  з абмеркаваннем прагляду.

Усім удзельнікам сустрэчы настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Марцінчык падарыў іконкі з малітваю ангелу-ахоўніку.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *