Азімыя «пад плюсам»

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Пад азімымі культурамі, а гэта збожжавыя, рапс і свірэпіца, у сельгаставарыствах раёна занята каля 19 тысяч гектараў. Улічваючы тое, што і першы зімовы месяц, і ў пачатку студзеня ў паветры пераважае плюсавая тэмпература, заканамерна паўстае пытанне, ці не існуе пагроза для азімых.
– Пакуль тэмпература не перавышае пяць градусаў цяпла, можна быць спакойнымі, – адзначае начальнік аддзела раслінаводства райсельгасхарча Барыс Барысевіч. – Калі ж яна паднімецца на пару градусаў, то пачнецца працэс вегетацыі, а гэта ўжо дрэнна. Расліны пачнуць расходаваць цукар, які зараз знаходзіцца ў рамках, і яго месца зойме вада, якая пры замярзанні парве каранёвую сістэму. Таму пра паніжэнні тэмпературы магчыма гібель азімых, не дапаможа нават і фунгіцыдная апрацоўка.
Застаецца спадзявацца, што рэзкага пахаладання не адбудзецца, бо азімыя без снежнага покрыва вытрымліваюць толькі пятнаццаціградусны мароз. Паступовае паніжэнне тэмпературы плюс снег – ідэальная ўмова для перазімоўкі раслін. Варта адзначыць, што самае марозаўстойлівае сярод збожжавых азімае жыта, а менш зімаўстойлівая – азімая пшаніца. Дарэчы, на выпадак гібелі ў палове сельгаставарыстваў азімыя збожжавыя і рапс застрахаваны



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *