Для плённай работы

Нумары Сельская гаспадарка

Каб плённа працаваць на сяле, у сельскай гаспадарцы, трэба ўсёй душой любіць зямлю-карміцельку. Дзмітрый Сагайдакевіч з ААТ «Агранёманскі» з тых, хто ў працу штодня ўкладвае не толькі хлебаробскую любоў, але і шматгадовы механізатарскі вопыт, прафесіяналізм. Дзмітрый Сагайдакевіч  –  адзін з лепшых аратых гаспадаркі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

УРАДЖАЙ СЁЛЕТНІ І БУДУЧЫ

Восень – работ восем. Вядомая прымаўка спаўна пацвярджае напружанасць працы вяскоўцаў у гэты перыяд. Поўным ходам на палях раёна вядзецца ўборка бульбы. Найбольшая плошча пад гэтую культуру адведзена ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага» – 100 гектараў. З іх па стане на 17 верасня выкапана бульба на 22 гектарах. У далейшым павінна павысіцца і ўраджайнасць, якая пакуль складае 205 цэнтнераў з гектара. А вось у ААТ «Агранёманскі» накопваюць па 485 цэнтнераў на круг. Праўда, размешчаны другі хлеб там толькі на дзесяці гектарах. Адпаведна 55 і 44 працэнты ад агульнай плошчы складаюць выцерабленыя ўчасткі цукровых буракоў у ААТ «Аталезь-агра» і «Каганец».

Адначасова вядзецца і сяўба азімых культур. Тут па тэмпах работ лідзіруюць ААТ «Каганец», «Вялікі Двор», «Радзіма Якуба Коласа» і АБФ «ПМК-74 – Налібакі». Стрымліваючым фактарам для некаторых гаспадарак з’яўляецца недахоп мінеральных угнаенняў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *