«Старт для свята дадзены». У Стоўбцах разгледзелі план мерапрыемстваў для правядзення «Дажынак-2022».

Главное Год народного единства Сельская гаспадарка Соцыум

image_pdfimage_print

У Стоўбцах разгледзелі план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні для правядзення фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2022».

Прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама пад кіраўніцтвам Івана Маркевіча і Аляксандра Кручанава разам з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама пазнаёміліся з аб’ектамі, забудовай г. Стоўбцы, а затым абмеркавалі, што патрэбна зрабіць, пабудаваць, каб горад дастойна прыняў гасцей свята.

Іван Маркевіч зазначыў: «Мы прыехалі сюды, каб даць старт да падрыхтоўкі горада Стоўбцы і яго рэгіёна да «Дажынак-2022″. Папярэдне мы пазнаёміліся з аб’ектамі, якія патрэбна ўключыць у план мерапрыемстваў, і сёння павінны ўнесці прапановы. У найбліжэйшы час будуць створаны раённы і абласны штабы па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу. У гэтую работу павінны ўключыцца ўсе, як жыхары горада, так і арганізацыі і ўстановы, апарат райвыканкама, г. зн. усе службы рэгіёна. Стоўбцы павінны дастойна падрыхтавацца да свята, і ў гэтым яму дапаможа аблвыканкам. Я ўпэўнены: горад набудзе сучасны выгляд, людзі будуць задаволены. Стоўбцы маюць багатую гісторыю, і яны павінны развівацца».

Старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень, яго намеснікі Жанна Лысая, Аляксандр Цывака, Ірына Пашкевіч унеслі прапановы па добраўпарадкаванні горада і раёна. Кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама ўзяло за аснову ўсе прапановы для ўключэння іх у план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу.

Безумоўна, яшчэ ёсць час усё абдумаць, усё перагледзець, дапрацаваць.

На заканчэнне сустрэчы старшыня райвыканкама выказаў словы падзякі рабочай групе Мінскага аблвыканкама за дапамогу, парады, аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы да такога важнага мерапрыемства, як «Дажынкі-2022».

Нэлі Астрэйка



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *