Людзі на «балоце». Вуліцу Чайкоўскага ў Стоўбцах не пазнаць пасля дажджу

Главное Соцыум

image_pdfimage_print
Пасля дажджу на вуліцы Чайкоўскага стаіць вялікая лужына, таму прайсці можна толькі паўз плот

Вуліца Чайкоўскага ў Стоўбцах – зялёная і ўтульная, але яе не пазнаць пасля дажджу.

Людзі ідуць паўз платы, каб абмінуць вялікую лужыну.

На мінулым тыдні якраз прайшлі дажджы, і вуліца стала непраходнай і нават непраезнай. Легкавік засеў так, што прыйшлося ўсім суседзям яго выпіхваць.

«Узровень вады ў лужыне быў адразу 45 см! Цяпер зменшыўся», – расказвае Іван Дубатоўка і з гатоўнасцю робіць свежыя замеры. Для гэтага надзявае гумовыя боты, бярэ рулетку.

Замеры паказваюць у розных месцах па-рознаму, ад 18 да 25 см, таму жыхары вуліцы Чайкоўскага і суседняй з ёю вуліцы Мамантава (у тым ліку дзеці-школьнікі) па-ранейшаму бяруцца бліжэй да плота, дзе тупка і суха. Людзі разважаюць: месца, дзе стаіць лужына, неабходна падсыпаць гравіем.

Высвятляецца, што некалькі дзён таму па вуліцы праходзіў грэйдар. «Ды што толку з таго грэйдзіравання?..» – эмацыянальна ўсклікваюць жыхары.

«Лужына не высыхае нават у сухое надвор’е, а зімой гэтая гразь замерзла і ўтварыўся сапраўдны каток. Вы б бачылі нашу вуліцу, калі ідзе дождж! Тады ў нас патоп.  Плынь бяжыць зверху – з вуліц 17 Верасня і Мамантава», – кажа Тамара Дубатоўка.

Жанчына задае Стаўбцоўскаму АКС слушнае пытанне: «Няўжо наш мікрараён не заслугоўвае іншай назвы, як «балота»?»

Таццяна ПЯТКЕВІЧ,  фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *