Сувязь пакаленняў: сувенірныя паштоўкі стваралі разам

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Паштоўкі для віншавальных акцый – гэта сувеніры ручной работы, вырабленыя і перададзеныя Стаўбцоўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага

абслугоўвання насельніцтва.

Над імі працавалі супрацоўнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту разам з вучнямі сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы. Адмысловы майстар-клас правяла кіраўнік гуртка Таццяна Каспяровіч.

Супрацоўнікі аддзялення і яго пажылыя наведвальнікі разам са школьнікамі таксама пабывалі ва ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Мацюніна і ўручылі яму віншавальную паштоўку ўласнай работы, выказалі словы ўдзячнасці за подзвіг.

– У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў рамках падрыхтоўкі да дня Вялікай Перамогі ладзіўся цыкл разнастайных мерапрыемстваў. Імі мы выказалі сваю павагу да гісторыі і жывых сведкаў ваенных падзей,  – расказала загадчыца аддзялення Аксана Жыбуль.

У тэматычнай праграме нельга не адзначыць сустрэчу «Дзяцінства, апаленае вайной» з васьмікласнікамі СШ № 2. На яе быў запрошаны паэт – Яўген Карпуць. У дзяцінстве ён сустрэўся з той страшнай вайной, і гэта адлюстравана ў яго творчасці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *