«Спадзяюся, што ўсё атрымаецца». Стаўбчанка Валерыя Райская рыхтуецца да конкурса «Міс Міншчына»

Будаўніцтва Главное Год народного единства

image_pdfimage_print

У гэтую пятніцу ў Барысаве выберуць прыгажуню Мінскай вобласці. За карону будзе змагацца 41 дзяўчына. Сярод іх – стаўбчанка Валерыя Райская.

Валерыя – майстар народнага клуба дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Пралеска» ў раённым цэнтры культуры. Дзяўчына стала пераможцай раённага адборачнага этапу конкурсу «Міс Беларусь». Цяпер яна пазмагаецца за тытул прыгажуні Міншчыны і магчымасць выйсці ў фінал конкурсу «Міс Беларусь».

Апошнія тыдні Валерыі праходзяць у незвычайна хуткім тэмпе. Ужо два разы дзяўчына ездзіла на рэпетыцыі ў Барысаў. Там удзельніц конкурсу навучалі дэфіле. Дарэчы, іх на конкурсе будзе чатыры – дэфіле ў кактэйльных сукенках, купальніках, нацыянальным стылізаваным касцюме. Для ўдзельніц, якія пройдуць у топ-15, прадугледжана дэфіле ў вячэрніх сукенках.

Валерыя Райская настроена пазітыўна:

– Цяпер адчуваю сябе ўпэўнена. Хвалявання няма, часцей за ўсё яно з’явіцца перад выхадам на сцэну. Усе ўдзельніцы дастойныя. Многія з іх прафесійна займаюцца мадэлінгам. Я веру ў свае сілы. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *