Андрэй Протас – чэмпіён Еўропы

Важное Спорт

image_pdfimage_print

У Маскве прайшоў чэмпіянат Еўропы па армліфтынгу (сілавы від спорту).

Наш зямляк Андрэй Протас з аг. Вішнявец, які цяпер пражывае ў г. Гомель і працуе на Гомельскім хімічным заводзе, стаў чэмпіёнам Еўропы ў намінацыі «Эліта» (катэгорыя да +90 кг). Таксама Андрэй атрымаў і сярэбраны медаль у такой жа намінацыі ў практыкаванні Hub, падняўшы вагу 35 кг. За гэтыя дасягненні Андрэй атрымаў званне майстра спорту міжнароднага класа.

Нашы віншаванні Андрэю, а таксама яго бацькам (жыхарам аг. Вішнявец). Жадаем Андрэю Протасу поспехаў.

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *