«Пра выпускны баль і аздараўленчую кампанію». На пытанні адказвае начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

Да заканчэння навучальнага года засталіся лічаныя дні.

Пытанні здачы выпускных экзаменаў, летняга аздараўлення дзяцей набываюць актуальнасць. Удакладнілі важныя моманты ў начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людмілы Стонька.

– Людміла Мар’янаўна, ці ёсць змены ў здачы выпускных экзаменаў у гэтым годзе?

– У бягучым навучальным годзе колькасць выпускных экзаменаў засталася без змен як за перыяд навучання і выхавання на II, так і  III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Пройдуць выпускныя экзамены ў перыяд з 1 па 9 чэрвеня.

– Калі адбудуцца выпускныя балі?

– Плануем іх правесці ва ўрачыстай абстаноўцы ва ўсіх установах адукацыі раёна 10 чэрвеня. Раённы выпускны баль таксама адбудзецца ў гэты дзень.

– Што трэба ўлічваць падчас правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай?

– У адпаведнасці з  пісьмом Міністэрства аховы здароўя ад 04.05.2021 № 7-19/8291 «Аб умовах правядзення мерапрыемстваў» варта праводзіць тэрмаметрыю, не дапускаць да ўдзелу ў мерапрыемствах асоб, якія маюць прыкметы каранавіруснай інфекцыі, прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі ў 1-1,5 м, забяспечыць маскамі работнікаў і навучэнцаў, старэйшых за 12 гадоў (па жаданні), праводзіць вільготную ўборку з прымяненнем дэзсродкаў і інш.

– Ці будзе існаваць у наступным навучальным годзе профільнае навучанне?

– Адкрыць профільныя класы можа любая ўстанова адукацыі, але для ўвядзення профільнага навучання  ў школе павінны быць настаўнікі, якія змогуць  выкладаць прадметы на павышаным узроўні, а таксама матырыяльна-тэхнічная база і матываныя вучні. Галоўны і адзіны крытэрый  адбору ў профільныя класы – сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі павінен быць не ніжэй за шэсць, а па тых прадметах, якія школьнік плануе вывучаць на павышаным узроўні, – не ніжэй за сем.

– Што можаце сказаць пра арганізацыю аздараўленчай кампаніі?

– Для паслуг навучэнцаў будуць прапанаваны чатыры змены ў аздараўленчым лагеры «Нёман», працягласць кожнай – 18 дзён. Першая змена – з 2 па 19 чэрвеня, другая – з 23 чэрвеня па 10 ліпеня, трэцяя – з 14 па 31 ліпеня, чацвёртая – з 4 па 21 жніўня. Акрамя гэтага, будуць працаваць профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем працягласцю дзевяць дзён. Больш падрабязную інфармацыю можаце атрымаць на сайце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, а таксама па тэлефоне 7-83-18. Таксама можна будзе адпачыць у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем, якія будуць працаваць на базе 24 устаноў адукацыі раёна. Усяго плануецца аздаравіць у лагерах з кругласутачным знаходжаннем 607 чалавек, 1077 вучняў – у лагерах з дзённым знаходжаннем, з іх 20 – у лагерах працы і адпачынку.

Усім выпускнікам жадаю паспяховай здачы выпускных і ўступных экзаменаў, а астатнім вучням – шчаслівых сонечных канікул.

– Дзякуй за карысную інфармацыю!

Марына КУТАС

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *