Рэха публікацыі: «Надакучлівы аўтаадказчык»

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Рэдакцыя атрымала афіцыйны адказ начальніка станцыі Стоўбцы А. С. Навумовіча на артыкул «Надакучлівы аўтаадказчык», апублікаваны ў № 59 «Праменя» за 13 жніўня, у якім паведамляецца: «Пасля апублікавання артыкула «Надакучлівы аўтаадказчык» гучная сувязь была абследавана работнікамі Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, на чыім балансе яна знаходзіцца. Парушэнняў у рабоце не выяўлена. Прашу жыхароў, чые дамы знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да чыгункі, зразумець, што трансляцыя інфармацыі аб цягніках, якія набліжаюцца, не жаданне чыгуначнікаў, а частка тэхналагічнага працэсу работы станцыі, з дапамогай чаго забяспечваецца бяспека як пуцейных рабочых, што займаюцца абслугоўваннем і рамонтам пуці, працаўнікоў стрэлачных пераводаў і іншых службовых асоб, якія выконваюць свае  абавязкі, так і грамадзян, якія знаходзяцца ў паласе адводу ці  пераходзяць праз пуці.

Аб «заяданні» моўнага інфарматара. Ніякага «заядання» няма. Пасля правядзення пуцявых работ на перагонах цягнікі ідуць згушчаным падыходам з мінімальным інтэрвалам, таму ствараецца ўражанне «заядання» інфарматара. На самой справе ў гэты час на падыходзе да станцыі можа быць некалькі цягнікоў, аб набліжэнні якіх і апавяшчае моўны інфарматар.

Ёсць загад намесніка начальніка Беларускай чыгункі № 1013 НЗ ад 15.10.2012   «Аб зацвярджэнні Адзінага рэгламенту інфармацыйнага забеспячэння пасажыраў на вакзалах», які накіраваны на ўдасканаленне ўмоў абслугоўвання пасажыраў і ніякім чынам не адносіцца да забеспячэння бяспекі руху.

Адміністрацыя чыгункі прыносіць свае прабачэнні за прычыненыя нязручнасці і просіць жыхароў з разуменнем аднесціся да працы чыгуначнікаў».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *