Прыём грамадзян у Новаколасава: «Капітальнага рамонту патрабуюць кватэрныя дамы»

Афіцыйна Главное

image_pdfimage_print

У Наваколасаве выязны прыём грамадзян правёў старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень. Паступіла пяць зваротаў.

Тамара Сакалова звярнулася па пытанні работы воданагравальных калонак у доме № 3 па вул. Алфёрава. Жанчына сцвярджае, што калонка не заўсёды ўключаецца і вада паступае забруджаная. Вядома, што нагрэў вады ў доме ажыццяўляюць індывідуальныя газапраточныя калонкі. Напрыканцы мая ўжо ажыццяўляўся выезд спецыялістаў Стаўбцоўскага АКС па даным  адрасе для выяўлення праблем з напорам вады. Было ўстаноўлена, што ён адпавядае ўстаноўленым нормам, калонка знаходзіцца ў рабочым стане. Слуцкводаканал правёў агляд водаправоднай сеткі. Тут таксама ўсё ў норме. Аднак жыхары дома адзначаюць, што праблема не знікла. Дзяніс Колясень паручыў санітарнай службе правесці заборы вады для аналізу. Разгляд і вырашэнне праблемы будзе знаходзіцца на кантролі.

Людмілу Гунько хвалюе пытанне наконт жыллёва-будаўнічага кааператыва (ЖБК). У 2020 годзе сабралі жадаючых на будаўніцтва ЖБК, выбралі праект. Аднак на гэтым этапе будаўніцтва кааператыва спынілася. Старшыня Наваколасаўскага сельвыканкама Дзмітрый Каршункоў патлумачыў, што некаторыя шматдзетныя сем’і пачалі будаваць уласныя дамы ў Стоўбцах. Для іх патрэба ў кааператыве стала неактуальнай. Падчас прыёму Дзяніс Колясень даручыў старшыні Наваколасаўскага сельвыканкама, аддзелу архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама прапрацаваць гэтае пытанне.

Мясцовы бізнесмен Аляксандр Пясецкі выказаў прапанову адкрыць у пасёлку кафэ-бар. Кіраўніцтва падтрымала гэтую ідэю. Старшыня райвыканкама параіў Аляксандру Пясецкаму разгледзець  памяшканне для арэнды ў мясцовым цэнтры культуры.

Паступалі пытанні да Дзяніса Колясеня і ад жыхароў Стоўбцаў. Глеб Барысевіч пражывае па вуліцы Брэсцкай у райцэнтры і больш за тры тыдні знаходзіцца без вады. На сённяшні дзень гэтую праблему вырашае Слуцкводаканал. Цяпер ідзе ўстаноўка новай трубы. Да канца тыдня плануецца завяршыць работу.

Узнімаліся пытанні добраўпарадкавання дамоў, вуліц і асвятлення ў пасёлку. Пасля прыёму Дзяніс Колясень наведаў некаторыя дамы, каб самому пераканацца ў праблемах. Жыхаркі дома № 21 па вуліцы Перамогі сцвяржаюць, што капітальны рамонт у іх не праводзіўся з дня заснавання дома – з 1964 года. «Мы стараемся сваімі сіламі падтрымліваць парадак: тынкуем, фарбуем. Аднак замест дзвярэй у нас амаль дзірка. Тратуарных дарожак няма. Выцяжкі разбураюцца. А дзіцячая пясочніца ўрасла ў зямлю», – расказвае жыхарка дома Ганна Кудрэвіч. Старшыня райвыканкама паабяцаў паступова вырашыць існуючыя праблемы. У найбліжэйшы час жыхарам першага пад’езда дома заменяць уваходныя дзверы.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *