Салодкі фініш

Нумары Сельская гаспадарка

Напрыканцы мінулага года буракасеючыя сельгаставарыствы раёна не толькі справіліся з дзяржзаказам па продажу цукровых буракоў, а і перавыканалі даведзенае заданне. На Гарадзейскі цукровы камбінат рэалізавана звыш 109 тысяч тон сыравіны ў заліковай вазе. Найбольшая колькасць прадукцыі адгружана перапрацоўшчыкам з ААТ «Вішнявецкі-агра» – 18,6 тысячы тон, «Жацерава» – 17 тысяч тон і «Радзіма Якуба Коласа» – 16,7 тысячы тон. Самыя салодкія карані, з утрыманнем цукру 17,17 працэнта, выраслі ў ААТ «Вялікі Двор». А найменш засмечаная прадукцыя палёў паступала з ААТ «Радзіма Якуба Коласа».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *