Стаўбчане сярод пераможцаў конкурса-пленэра юных мастакоў

Важное Культура

image_pdfimage_print

У Нясвіжы каторы год запар праходзіць адкрыты конкурс-пленэр юных мастакоў.

Ён прысвечаны памяці вядомага беларускага мастака-рэаліста Міхаіла Сеўрука, які доўгі час жыў і працаваў у гэтым горадзе.

Удзельнікі конкурсу пазнаёміліся з гісторыяй Нясвіжа, яго архітэктурай.

Сярод жадаючых памаляваць на адкрытым паветры былі і стаўбцоўскія таленты. У сваіх работах яны імкнуліся перадаць усю веліч архітэктуры старажытнага горада.

У лік пераможцаў у намінацыі «Кампазіцыйны пейзаж» увайшлі выхаванкі Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Мілана Шчэцька (дыплом ІІ ступені) і Ганна Анікейчык (дыплом ІІІ ступені). Грамату ўдзельніка і каштоўны падарунак атрымалі Ксенія Супрун (Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў), Алег Радзіон і Арсеній Вырко (вучні Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў).

Падрыхтавалі юных мастакоў вопытныя педагогі Андрэй і Ірэна Зянько, Ганна Мартыненка. Яны ўдзячныя аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за прадастаўлены транспарт.

Віншуем выхаванцаў і іх настаўнікаў.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *