Віталій Бычкоўскі: «Праграма «Зялёны канвеер» набірае абароты»

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У раёне актыўнымі тэмпамі ідзе падрыхтоўка сельскагаспадарчых арганізацый да нарыхтоўкі кармоў.

Удакладняем усе пытанні ў першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталія Бычкоўскага.

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віталій Бычкоўскі

– Віталій Генадзьевіч, колькі патрэбна нарыхтаваць травяных тон для забеспячэння грамадскай жывёлагадоўлі кармамі?

– Для забеспячэння кармамі ў пераразліку на кармавыя адзінкі патрэбна 141,4 тыс. тон, у тым ліку травяных – 105,7 тыс. тон. Забяспечанасць на адну ўмоўную галаву складзе 37,3 ц. к. адз., у тым ліку травяных з зялёнымі кармамі на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы – 27, 9 ц. к. адз. Плануецца нарыхтаваць 8500 тон сена, 168 300 тон сенажу, 194 300 тон сіласу, 198 100 тон зялёных кармоў на падкормку, 73 840 тон збожжафуражу.

– А якая плошча першага ўкосу?

– Плошча першага ўкосу шмагадовых і лугапашавых палёў складзе 11 968 гектараў. Прадугледжваецца павысіць якасць кармоў, скараціць энергетычныя і матэрыяльныя затраты. Плануем давесці ўдзельную вагу першага класа сена да 90 %, сенажу і сіласу першага класа – да 85 %.

– Тэхніка сельгаспрадпрыемстваў арганізацый гатова да работ?

– Па стане на 15 мая падрыхтаванасць кормаўборачных камбайнаў  склала 84 %, г. зн. 32 камбайны ад агульнай колькасці. Дзякуючы ААТ «Прамагралізінг» у 2020 годзе набыты пяць высокавытворчых кормаўборачных камбайнаў «КВК-800». Таксама – чатыры прэс-падборшчыкі і пяць касілак. У бягучым годзе плануем набыць кормаўборачны камбайн для ААТ «Агранёманскі». Гэта дазволіць знізіць час уборкі кармоў з палёў і павысіць якасць іх нарыхтоўкі.

– Безумоўна, усе таварыствы рыхтуюцца да кормаўборачных работ, але ўсё ж такі хто ў перадавіках?

– Больш аператыўна ідзе падрыхтоўка да корманарыхтовак у ААТ «Жацерава», ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Агранёманскі», ТАА «СЖК «Налібакі», а вось такія гаспадаркі, як ААТ «Рочавічы», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» не дапрацоўваюць. Будзем старацца выпраўляць сітуацыю.

– Дзякуй за гутарку. Поспехаў усім аграрыям рэгіёна.

Нэлі Астрэйка

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *