У раёне вакзала ўкладуць больш за тысячу «квадратаў» тратуарнай пліткі

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
На прывакзальнай плошчы поўнасцю знята тратуарнае пакрыццё

Работнікі Стаўбцоўскага АКС плануюць укласці ў раёне вакзала больш за тысячу «квадратаў» тратуарнай пліткі.

Разам з пешаходнай дарожкай па вуліцы Сацыялістычнай будзе па-новаму арганізавана і аўтастаянка, якая выклікае так шмат нараканняў у пешаходаў (пры пад’ездзе да магазінаў службовы транспарт Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства рухаецца па тратуары. – Заўвага рэдакцыі). Добраўпарадкаванне дазволіць  вырашыць праблему.

Прывакзальная плошча ў Стоўбцах набывае ўсё больш сучасны выгляд. Гэта, так бы мовіць, вароты горада, яго гістарычная частка, дзе нядаўна была рэканструявана аўтастанцыя.

Працуе брыгада Стаўбцоўскага АКС на чале з Аляксандрам Ермаковічам

Сярод аб’ектаў добраўпарадкавання, якія апошнім часам выкананы Стаўбцоўскім АКС , – вуліца Інтэрнацыянальная, прыпынак грамадскага транспарту па вуліцы Гагарына.  Неўзабаве  камунальнікі пачнуць укладваць тратуарную дарожку ўніз ад плошчы Бессмяротнасці – з правага боку вуліцы К. Цэткін. Змены назіраюцца паўсюдна, таму што Стоўбцы рыхтуюцца годна сустрэць у 2022 годзе абласное свята «Дажынкі».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *