Пасведчанне для нованароджанай – з сімволікай

Соцыум

image_pdfimage_print

У Міжнародны дзень абароны дзяцей у аддзеле ЗАГС райвыканкама прайшла ўрачыстая рэгістрацыя нараджэння.

Пасведчанне ўручана стаўбчанцы Агаце Сяліцкай, першынцу ў сям’і Дзмітрыя Сяліцкага і Святланы Ермаловіч.

У Агаты пасведчанне аб нараджэнні – адметнае, аздобленае вокладкай з дзяржаўнай сімволікай. Гэта падарунак сям’і ад аддзела ЗАГС. Забіраў дакумент тата, у якога цяпер асабліва прыўзняты настрой. Працуе ён бухгалтарам у Стаўбцоўскім філіяле Гарадзейскага цукровага камбіната і імкнецца, каб сям’я, якая папоўнілася, ні ў чым не мела патрэбы. Жонка Дзмітрыя (юрысконсульт у ТАА «Стовек») цяпер усе свае сілы і час накіроўвае на дачушку-немаўля.

Сям’я занята новымі для яе прыемнымі клопатамі, і таму адрасаваныя  пажаданні моцнага здароўя і вялікага цярпення сапраўды дарэчы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *