У райвыканкаме разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця

Афіцыйна Важное

image_pdfimage_print

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Стаўбцоўскага раёна за I квартал 2021 года.

Як зазначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, па выніках работы забяспечана выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па росце намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (114,3 % пры прагнозе 108,4 %), інвестыцыях у асноўны капітал (145,1 % пры прагнозе 94,8 %), аб’ёме будаўніча-мантажных работ (133,4 % пры прагнозе 102,0 %).

Не забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, рознічным таваразвароце, сукупных паступленнях даходаў у бюджэт раёна.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – сакавік 2021 года склаў 59 794 тыс. рублёў, ці 120,9 % да ўзроўню мінулага года. Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці дапушчана філіялам ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы і Стаўбцоўскім філіялам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў па раёне 16,1 млн долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 3,5 млн долараў ЗША.

Экспарт паслуг склаў 353,3 тыс. долараў ЗША. Імпартавана паслуг на 291,0 тыс. долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 62,5 тыс. долараў ЗША.

За I квартал 2021 года аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 27,8 млн рублёў. Даведзенае заданне па росце валавой прадукцыі (103,3 %) гаспадаркі раёна не выканалі на 3 %. Недабор валавой прадукцыі адбыўся з-за недастатковай вытворчасці асноўных відаў прадукцыі: малака, вырошчвання буйной рагатай жывёлы і птушкі. Усяго недабор склаў 864,4 тыс. рублёў.

Колькасць буйной рагатай жывёлы склала 51 608 галоў, у тым ліку кароў – 16 880 галоў. Валавы надой малака па грамадскім сектары склаў 24,5 тыс. тон. Надой на карову – 1528 кг.

Па раёне ўведзена 7395 кв. м жылля, у сельскай мясцовасці – 2321 кв. м.

На інвестмэты накіравана 33,9 млн рублёў. На будаўніча-мантажныя работы накіравана 16,1 млн рублёў, тэмп росту склаў 133,4 % (пры даведзеным паказчыку 102 %).

Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 3,6 % пры заданні 2,6 %.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый раёна склала 1105,2 рубля.

Па раёне чатыры арганізацыі атрымалі чыстыя страты ў суме 139 тыс. рублёў: філіял «Турыстычна-аздараўленчы комплекс «Высокі бераг» ТЭДУП «Мінсктурыст», філіял «Аўтапарк № 17» ААТ «Мінскаблаўтатранс», ААТ «Стаўбцоўскі РКБА», філіял «Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій» ТЭДУП «Мінсктурыст».

За I квартал 2021 года сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту раёна склалі 3437,0 тыс. рублёў і павялічыліся да аналагічнага перыяду мінулага года на 152,1 тыс. рублёў.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *