На сувязі — рэдакцыя

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05
Ад імя жыхароў Жыгалак патэлефанаваў пенсіянер Іван Мамонька, які акрэсліў наступную праблему. Па дарозе ад Любкаўшчыны да іх вёскі ёсць мост, на якім, цяпер ужо з абодвух бакоў, правалілася асфальтавае пакрыццё і ўтварыліся ямы. Праехаць па ім на легкавым транспарце праблематычна. Яшчэ з вясны, калі асфальт толькі пачынаў прасядаць, ён звяртаўся да кіраўніцтва ДЭУ-135, якое абслугоўвае гэтую дарогу. Яму прысыпалі, але яна паступова павялічвалася, бо штодзень па дарозе рухаюцца грузавыя аўтамашыны і трактары. Намаганнямі мясцовага сельгаставарыства ямы засыпаюцца, але праз некаторы час утвараюцца нанова. Турбуе Івана Мамоньку і наступнае: чаму ў зімовы час паабапал дарогі не ўстанаўліваюцца спецыяльныя бела-чырвоныя тычкі, якія акрэсліваюць край праезджай часткі.
Па ўзнятых пытаннях чакаем адказу ад кіраўніцтва ДЭУ-135.
Зінаіда Дзюк з вёскі Заямнае ўздымае праблему дрэннай пітной водаправоднай вады па вуліцы Берагавога. Ці будзе вырашацца гэтая праблема ў бліжэйшы час? Пытанне мы адрасуем Заямнаўскаму сельвыканкаму.
Старшыня Мікалаеўшчынскага сельвыканкама Г. А. Ярашэвіч даслала рэагаванне, у якім паведамляецца, што пасля выступлення газеты тэрмінова выкананы работы па ліквідацыі прарыву калодзежа ў водаправоднай сістэме па вуліцы Язэпа Лёсіка.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *