Тэхніка аўтапарка – на аб’ектах Мінскай вобласці

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print
Адказнасць за выхад аўтамабільнай тэхнікі на лінію і яе бесперабойную работу нясуць галоўны інжынер Андрэй Ермакоў і начальнік аддзела перавозак Ігар Жаўняркевіч

Грузавая тэхніка аўтапарка № 17 задзейнічана на аб’ектах дарожнай і іншай інфраструктуры Мінскай вобласці.

– Уся грузавая тэхніка прадпрыемства загружана, запатрабаваны нават аўтамабілі з прычэпамі, чаго не назіралася летась. Тры такія аўтамабілі на даны момант заказаны ДРБУ № 163 для дастаўкі шчэбню, яшчэ адзін – спартыўным клубам «Эйс» для падвозу гравію, – гаворыць дырэктар Іван Бычкевіч.

Парк грузавой тэхнікі на прадпрыемстве быў абноўлены ў 2019 годзе. Тады былі набыты чатыры аўтамабілі МАЗ (у тым ліку тры – з прычэпам і адзін аўтамабіль – «30-тоннік»). Якраз новая тэхніка і працуе на выездзе, у камандзіроўках, іншая – задзейнічана ў сваім раёне. У прыватнасці, з яе дапамогай транспартнікі аказваюць паслугі сельскагаспадарчым прадпрыемствам у перыяд пасяўной, уборачнай і іншых напружаных кампаній.

Таццяна Пяткевіч, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *