ФК “Кронан” атрымаў перамогу ў “Энэргетык-БДАТУ”

Главное Спорт

image_pdfimage_print

 Учора на стадыёне “Юнацтва”  ФК “Кронан” (Стоўбцы) сустракаўся ў рамках 7 тура чэмпіяната РБ з ФК “Энэргетык-БДАТУ” (Мінск).

З самага пачатку першага тайма стаўбчане пачалі атакаваць вароты гасцей. На 17 мінуце гульні з навеса вуглавога ўдару памыляецца галкіпер студэнтаў і лік-1:0, адзначаецца Аляксандр Паляшчук. Праз дзевяць мінут у выніку гульні ў “сценку” з перадачы Арцёма Драздовіча вызначаецца другім голам Аляксей Аляксеенка. На 33 мінуце у выніку цікавай многахадоўкі ігракоў з паса Ўладзіслава Рубіна трэці мяч забівае Аляксандр Паляшчук. На 48 мінуце другога тайма з перадачы Аляксея Аляксеенкі са сваёй палавіны поля выбягае на рандэву з варатаром гасцей Арцём Драздовіч і як вынік-4:0. Ідзе 65 мінута. Аляксандр Паляшчук бяжыць па левай броўцы поля, нечаканы навес у штрафную і тут як тут, паспявае да мяча Аляксей Аляксеенка-5:0. За апошнія 25 мінут адбыліся ў саставах каманд мноцтва замен, змен у гульні не адбылося, акрамя пападання у перакладзіну варот гасцямі матча. І як вынік ісход матча, чарговая пятая перамога Кронана ў чэмпіянаце.

Ў клуба становіцца 15 ачкоў і выхад на другое месца ў табліцы “Мінская вобласць. Поўдзень”. Наступная гульня пройдзе на выездзе, 20 чэрвеня ў г. Мінску на стадыёне “РЦОП-БДУ”, дзе стаўбчане сустрэнуцца з лідэрам чэмпіяната ФК “БДУ” (Мінск).

Леанід НАРАНОВІЧ

Фото ФК «Кронон»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *