Плануеце здаваць экзамен па правілах дарожнага руху? Праверце сваё веды загадзя

Ахова правапарадку Главное

image_pdfimage_print

У тых, хто рыхтуецца да здачы экзамену па правілах дарожнага руху, ёсць магчымасць папярэдне праверыць свой узровень

Пробнае тэсціраванне праходзіць на тым жа камп’ютарным абсталяванні, з тымі ж тэстамі, якія будуць на экзамене.

Гэта дае магчымасць не толькі адукацыйнай, але і псіхалагічнай адаптацыі, што вельмі важна на фоне экзаменацыйнага хвалявання. Пацвярджае такую пазіцыю і начальнік МРЭА аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Аляксандр Вайтовіч:

– Той, хто спрабуе свае сілы падчас пробнага  тэсціравання, атрымлівае ўпэўненасць, якая неабходна на экзамене. Адчуванне знаёмай абстаноўкі забяспечвае ўнутраны спакой і  настройвае на станоўчы вынік.

– Аляксандр Расціслававіч, неабходна запісвацца для пробнага тэсціравання ў МРЭА?

– Прайсці яго можна ў любы дзень згодна з графікам работы МРЭА. Наведвальнік звярнуўся – і, калі ласка, адразу прапануем яму пробнае тэсціраванне. Працуем па факце, з той колькасцю людзей, якая выказала жаданне. Паслуга недарагая, даступная.

– Як праходзіць пробнае тэсціраванне?

– Таму, хто здае экзамен, даюцца тры спробы і 60 мінут для  адказаў. Бонус у тым, што потым экзаменатар разам з тым, хто праходзіў іспыт, робіць разбор заданняў, аналізуе дапушчаныя памылкі. Гэта мае істотнае значэнне для таго, каб у далейшым вытрымаць экзамен па правілах дарожнага руху без пераздачы.

– Якія яшчэ паслугі запатрабаваны наведвальнікамі МРЭА ДАІ?

– Дадаткова аказваем паслугі выдачы копій рэгістрацыйна-ўліковых дакументаў і даведак, якія пацвярджаюць наяўнасць або адсутнасць транспартных сродкаў, падбіраем і вырабляем рэгістрацыйныя знакі з улікам жаданай камбінацыі лічбаў і літар, выдзяляем вучэбны аўтамабіль і матацыкл для здачы практычнага экзамена і інш. Наш супрацоўнік паводле заяўкі можа выехаць для агляду транспартнага сродку па месцы яго захоўвання.

Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (8-01717) 3-95-57 (рэгістрацыйная група), 3-95-58 (экзаменацыйная група).

– Пералік паслуг даволі шырокі. І наплыў людзей ёсць. Як зменшыць чэргі?

– У найбліжэйшы час плануем аказваць рэгістрацыйна-экзаменацыйныя паслугі паводле запісу. Так скароцім час знаходжання ў чэргах і дадзім магчымасць вырашаць важныя пытанні ў сціслыя тэрміны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *