На Стаўбцоўшчыне прайшоў рэспубліканскі трэйлавы бег

Главное Год народного единства Спорт

image_pdfimage_print
Упершыню на Стаўбцоўшчыне праходзіць рэспубліканскі трэйлавы бег «Шляхам Якуба Коласа».
Прыгожыя мясціны на радзіме песняра гасцінна сустракаюць спартсменаў і аматараў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія пераадольваюць дыстанцыі 6 і 10 кіламетраў, а таксама 30 км.
У адрозненне ад ранейшых забегаў, як адзначыла сябра Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Людміла Лучыновіч, вырашана прапанаваць удзельнікам максімальную 30-кіламетровую дыстанцыю, а не 20-кіламетровую, як звычайна.
Арганізатары не адыйшлі ад традыцыі сямейных і дзіцячых забегаў. Яны, дарэчы, карысталіся вялікім попытам, былі надзвычай відовішчнымі і моцнымі на падтрымку. Самыя маленькія ўдзельнікі, якім па 2-3 гадкі, дабягалі да фінішу на татавых плячах.
Сапраўдным выпрабаваннем для бегуноў усіх узростаў стала спякотлівае надвор’е.
На трох кропках — на старце і на фінішы (ля фізкультурна-аздараўленчага комплекса ў Стоўбцах), а таксама на сярэдзіне дыстанцыі (на турбазе «Высокі бераг») дзяжурыла «хуткая дапамога». Арганізатары рэкамендавалі ўдзельнікам браць з сабой пітную ваду і выходзіць на старт у галаўным уборы.
Што значаць такія забегі, мы пацікавіліся ў генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Веранікі Грэсь.
— Мы імкнемся развіваць бегавую культуру, спартыўны турызм не толькі ў Мінску, але і ў абласных і раённых гарадах, — зазначыла генеральны сакратар БФЛА. — Многія, пабачыўшы сёння такія цудоўныя краявіды, захочуць потым прыехаць сюды турыстамі — са сваімі блізкімі, сябрамі. Гэта вельмі добра.
— Вераніка, чаго вы чакаеце ад сённяшняга спартыўнага свята?
 — Чакаем добрых эмоцый, абнаўлення асабістых рэкордаў і матывацыі да новых перамог. Той, хто бегае, жыве крута!
Што свята ўдалося, сведчыць добры настрой і ўдзельнікаў, і мясцовых жыхароў, якія з задавальненнем далучыліся ў якасці гледачоў і балельшчыкаў.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара і Ксеніі РУБІН 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *