Падзеі і здарэнні за тыдзень

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне сем шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Пётр Міхно, Вераніка Саятэвіч, Мія Казак, Ева Круцько, Сяргей Сініца і Арцём Далькоў.

У пажарнай часці згадалі загаранне лазні ў садаводчым таварыстве «Пралеска». Агнём пашкоджаны дах на плошчы 10 м2. Прычына пажару высвятляецца.

Міліцыяй зарэгістравана 142 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 12 крымінальных спраў, у дзевяці з іх устаноўлены падазроныя. Нецвярозы стаўбчанін падчас сваркі выказваў пагрозы свайму бацьку і ў пацвярджэнне намераў біў і душыў яго. Невядомы трапіў у дом у вёсцы Градкі і выкраў 200 рублёў. Злодзей пабываў і ў доме жыхара Ператокаў, адкуль зніклі бутэлька адэкалону і настойка свідзіны на агульную суму 4,27 рубля.

Суд аштрафаваў на 87 рублёў 41-гадовага жыхара п. Энергетык, які ў сацыяльных сетках размясціў абразлівыя словы пра мясцовага жыхара. Чацвёра дамашніх скандалістаў арыштаваны на сем сутак або аштрафаваны на 145 рублёў.

У раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах паведамілі пра пошукі зніклага стаўбчаніна, 1958 года нараджэння, які ў мінулую суботу адпачываў на беразе Нёмана. Да пошукаў далучыліся вадалазы, а таксама пошукава-выратавальны атрад «Анёл», спецыялісты якога з дапамогай абсталявання сканіруюць дно ракі.

ДАІ выявіла 70 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – нецвярозы вадзіцель і чатыры вадзіцелі-бяспраўнікі, тры недысцыплінаваныя пешаходы. Зарэгістравана 12 ДТЗ. Ніхто не пацярпеў.

 «Хуткая» атрымала 225 выклікаў, у прыватнасці дзевяць з іх – да асоб з алкагольным сіндромам.

 Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *