На сувязі — рэдакцыя

Важное Соцыум Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Жыхары Кляцішча патэлефанавалі ў рэдакцыю наконт таго, што на мінулым тыдні, у пятніцу, адсутнічаў ранішні рэйс аўтобуса Стоўбцы – Кляцішча. У сувязі з гэтым людзі з аддаленай вёскі (маршрутны аўтобус прыходзіць сюды двойчы на тыдзень – у сераду і пятніцу) не змаглі трапіць на прыём да ўрача ў раённую паліклініку.

Мы звязаліся з дырэктарам аўтапарка № 17 Іванам Бычкевічам.

– Аўтобус не выйшаў у рэйс па тэхнічных прычынах. Зламаўся, –  патлумачыў Іван Бычкевіч і дадаў, што маршрутную сетку транспартнікі стараюцца вытрымліваць, але не абыходзіцца без нюансаў.

Стала вядома, што ў той жа дзень вячэрні аўтобус  у Кляцішча  прыбыў згодна з раскладам, але –  быў пусты. Пасажыраў не было па зразумелых прычынах…

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *