Са знакам якасці

Нумары У вытворцаў Факты, падзеi, людзi Эканомiка

image_pdfimage_print

З добрымі навінамі завяршыў 2013 год філіял «Стоўбцы» УП «Мінскі мясакамбінат». Інспекцыйны аўдыт, праведзены Міжнародным альянсам сертыфікацыі БіКаС, пацвердзіў выпуск перапрацоўшчыкамі якасных і бяспечных прадуктаў харчавання.
– У мінулым годзе наша прадпрыемства атрымала сертыфікаты па сістэме менеджменту якасці , якія гарантуюць выпуск якасных і бяспечных харчовых прадуктаў. Дарэчы, атрыманы сертыфікаты і на вытворчасць адносна новай прадукцыі – кансерваў і паштэтаў. Наша прадпрыемства сертыфікавана таксама па экалагічным менеджменце і па сістэме кіравання аховай працы. Гэтыя сертыфікаты дазваляюць прадаваць прадукцыю за межы Рэспублікі Беларусь, чым мы актыўна і карыстаемся, – падвяла вынік інжынер па якасці філіяла Ганна Жыбуль. – На гэты раз аўдытарская камісія назірала як функцыянуюць даныя сістэмы і пацвердзіла эфектыўныя вынікі іх дзейнасці.
У сувязі са станоўчай ацэнкай аўдыту прадукцыя мясакамбіната будзе маркіравацца на этыкетках знакам адпаведнасці сістэмам якасці, і гэта дае спажыўцу магчымасць наглядна пераканацца ў якасці і бяспецы набытых далікатэсаў.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *