Сітуацыя з вадой змяняецца

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Рэагаванне на аварыйныя сітуацыі – аператыўнае. Праца вядзецца па ўсім раёне.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Так ахарактарызаваў бягучую няпростую сітуацыю з вадой начальнік цэха водазабеспячэння і водаадвядзення Стаўбцоўскага раёна КУП «Слуцкводаканал» Генадзь Доўнар.

Гэтымі днямі ў рэдакцыю паступае шмат пытанняў  адносна недахопу вады і яе якасці (у вадзе – пясок) у кватэрах па вуліцы Міру ў Стоўбцах. Раней жыхары Вішняўца ўзнімалі праблему «бруднай» вады.

Як адзначыў Генадзь Доўнар, у Вішняўцы цяпер вядзецца перакладка водаправодных труб па вуліцах Стадыённай і Спартыўнай, дзе жыльцы набылі іх за ўласны кошт. Выдаткі на выкананне работ (прыкладна 30 тысяч рублёў) узяў на сябе «Слуцкводаканал». Аднак дзве вуліцы – гэта толькі 0,9 км водаправодных сетак, ці восем працэнтаў ад іх агульнай колькасці ў аграгарадку. Паводле слоў кіраўніка, вынікі даследаванняў вады, узятай са станцыі абезжалезвання ў Вішняўцы, сведчаць пра адпаведнасць нарматыўным паказчыкам.

У Стоўбцах (асабліва ў прыватнай забудове) таксама нямала старых водаправодных сетак, таму пра павышэнне ціску ў сістэме размова не ідзе. Гэта прывядзе да шматлікіх парываў.  Паводле зваротаў грамадзян ажыццяўляецца прамыўка труб. На сітуацыю ўплывае  і вялікі разбор вады: гэтымі днямі яе сутачнае спажыванне ў сувязі з палівам агародаў узрасло ў сярэднім з 3700 м3 да 5200 м3. Мадэрнізацыі водазабора «Альхоўка» ў найбліжэйшы час не плануецца. Не так даўно там ажыццёўлена замена помпаў на больш эканамічныя. У мікрараёне Акінчыцы пераварана заржавелая воданапорная вежа і ўстаноўлена частотнае рэгуляванне  помпаў.

У Рубяжэвічах назіраецца адсутнасць вады ў артсвідравіне (яе дэбіт вычарпаны), таму ажыццяўляецца падвоз пітной вады. Вядуцца работы па праектаванні новай свідравіны і станцыі абезжалезвання вады. Плануецца завяршыць іх да канца бягучага года.

Працуюць аварыйныя брыгады цэха водазабеспячэння і водаадвядзення. На жаль, выяўляюцца і факты безуліковага спажывання вады.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота rgazeta.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *