Інжынерныя сеткі для новага мікрараёна

Будаўніцтва Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

Праводзіцца работа па развіцці новага мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы Паўночны-1, які сваёй планіроўкай узаемазвязаны са структурай горада.  

Дзяржаўным прадпрыемствам «УКБ Стаўбцоўскага раёна» былі аб’яўлены таргі на вызначэнне падраднай арганізацыі для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва інжынерных сетак. Удзел у іх прынялі восем праектных арганізацый. На даны момант сярод прэтэндэнтаў прайшоў першы этап перадкваліфікацыйнага адбору. Выкананне праектных работ плануецца пачаць напрыканцы бягучага года, будаўніцтва сетак – у 2022 годзе.

Нагадаем, што ў новым жылым масіве – больш за 200 зямельных участкаў, якія створаны ў выніку змяншэння ахоўнай зоны газаправода. Іх атрымаюць  тыя, хто стаіць на ўліку і жадае палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва ўласнага дома.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *