Растуць новабудоўлі

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У ААТ «Агранёманскі» працягваецца будаўніцтва новых жывёлагадоўчых памяшканняў. Узводзіцца яшчэ адзін «клюшачнік» на МТФ «Залужжа».

Работы пачаліся ў сярэдзіне мая. На месцы знесенага старога памяшкання, дзе раней утрымліваліся цялушкі, заліты фундамент і завяршаецца мантаж восяў. Будаўнічыя і мантажныя работы выконваюць працаўнікі ПМК-233. На гэтым тыдні пачалі прывозіць жалезабетонныя канструкцыі.

Пасля завяршэння будаўніцтва – а запланавана здаць «клюшачнік» у эксплуатацыю да канца бягучага года – сюды паставяць дойны статак. Кароў перавядуць з МТФ «Казейкі», дзе ў далейшым прадугледжана дарошчваць маладняк.

У планах кіраўніцтва – пабудаваць два жывёлагадоўчыя памяшканні з даільнай залай і на МТФ «Скамарошкі». З укараненнем сучасных тэхналогій палепшацца ўмовы ўтрымання жывёлы, а таксама лягчэйшай стане праца аператараў машыннага даення. Вырашыцца і існуючая праблема кадраў.

Дарэчы, рэшткі будаўнічых матэрыялаў пасля ліквідацыі кароўніка, а менавіта бетон і цэгла, былі здробнены на спецыяльнай машыне на шчэбень. Ён будзе выкарыстаны для бетанавання выгульных пляцовак для жывёлы і падсыпкі пад’язных шляхоў.

Надзея БАТАЛКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *