Запавет ветэрана – верыць у будучыню

Важное Вялікай Перамозе прысвячаецца

image_pdfimage_print

Для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны чэрвень – месяц асаблівы. На яго прыходзіцца самы доўгі дзень года, які немагчыма ўявіць без успамінаў франтавікоў. 

Побач з Аляксандрам Турком — яго дачка Галіна, дзякуючы клопатам якой у бацькі шчаслівая і дагледжаная старасць

Гэтыя ўспаміны Аляксандр Мікітавіч Турок з аграгарадка Рубяжэвічы шчодра перасыпае рыфмаванымі радкамі, гумарыстычнымі параўнаннямі – такі ён аптымістычны чалавек і ў свае 96 (дарэчы, дзень нараджэння ў ветэрана таксама ў чэрвені – 13-га чысла).  І тады, і цяпер не дазваляе сабе падаць духам.

«Калі вораг прыйшоў на нашу зямлю, хацелася яму помсціць», – прыгадвае свае пачуцці ветэран вайны.

Яго брат Мікалай пайшоў у партызаны, а сам Аляксандр Мікітавіч стаў сувязным партызанскага атрада. У сакавіку 1944 года таксама прыйшоў у атрад.

У верасні 1944 года Аляксандр Турок быў прызваны ў армію. Служыў мінёрам. Прыняў баявое хрышчэнне на рацэ Одэр. У баях страціў шмат сваіх таварышаў, але самому цудам удалося застацца жывым і непашкоджаным.

Перамогу Аляксандр Турок  сустрэў у нямецкім партовым горадзе Расток. «З яго была бачна Данія», – удакладняе ветэран.

За мужнасць і гераізм Аляксандр  Мікітавіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём Жукава, медалямі «За баявыя заслугі» і «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.».

Пасляваеннае жыццё ветэрана было цесна звязана з выхаваннем моладзі. Ён настаўнічаў, быў дырэктарам школы – адным словам, дзяліўся сваімі ведамі і душэўным цяплом, вучыў берагчы мір і любіць людзей, верыць у будучыню.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *