Стаўбчане далучыліся да міжраённага педагагічнага аўтапрабегу

Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное

image_pdfimage_print

Сёння, у Дзень памяці і смутку, Стоўбцы прымалі ўдзельнікаў педагагічнага аўтапрабегу з Нясвіжу. На плошчы Бессмяротнасці прайшло ўскладанне кветак. У памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны была аб’яўлена мінута маўчання. 

Да нясвіжскіх педагогаў далучыліся і стаўбцоўскія. На аўтамабілях, упрыгожаных дзяржаўнымі сцягамі, картэж накіраваўся ў Дзяржынск, а затым на Курган Славы. Там у поўдзень удзельнікі акцыі прынялі ўдзел ва Усебеларускай мінуце маўчання.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *