Нарадзіўся трэці сын

Важное Грамадства Дэмаграфія

image_pdfimage_print

Гэтымі днямі ў аддзеле ЗАГС прайшла рэгістрацыя нараджэння пад нумарам 100.

Юбілейным маленькім стаўбчанінам стаў Арцём Далькоў, які з’явіўся на свет 7 чэрвеня.

У сям’і гэта трэцяе дзіця, таму з яго нараджэннем бацькі (яны, дарэчы, працуюць у адной арганізацыі – ЗАТ «Дабраном»: бацька – поварам, матуля – адміністратарам) набылі статус шматдзетных. Цяпер у іх тры сыны. Старэйшыя, Іван і Антон, нарадзіліся ў 2009 і 2015 гадах.

– Летась рэгістрацыя нараджэння пад нумарам 100 была ў Стоўбцах у сярэдзіне  ліпеня. Сёлета гэта здарылася амаль на паўтара месяца раней, – аналізуе начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Надзея Картузава і дадае,  што такая дэмаграфічная сітуацыя не можа не радаваць. Адметна і тое, што сёлета ў лютым у Стоўбцах нарадзіліся двайняты.

– Надзея Анатольеўна, якая сітуацыя з нараджальнасцю ў цэлым на Стаўбцоўшчыне?

– За пяць месяцаў бягучага года ў раёне зарэгістравана 138 нараджэнняў (у тым ліку 93 – аддзелам ЗАГС і 45 – сельвыканкамамі), і гэта на 20 працэнтаў больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Па восем рэгістрацый нараджэнняў зафіксаваны ў Заямнаўскім і Шашкоўскім сельсаветах, чатыры – у Вішнявецкім.

– Колькі сем’яў сталі ў гэтым годзе шматдзетнымі?

– Такі статус набыла 31 сям’я. У шасці сем’ях нарадзілася чацвёртае па ліку дзіця, у пяці – пятае. Сярэдні ўзрост бацькоў – 30 гадоў для таты і 28 гадоў – для матулі. Ёсць і вельмі маладыя бацькі (дзве матулі і тата) – ва ўзросце 18 гадоў.

Найчасцей жыхары раёна называюць сваіх дачушак Алісай, Марыяй, Міраславай і Аляксандрай, сыноў – Арцёмам, Данілам, Андрэем, Ягорам і Маркам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *