Сесія раённага Савета

Афіцыйна Нумары

Адбылася пятая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. З інфармацыяй па асноўным пытанні сесіі «Аб стане законнасці і правапарадку, рэалізацыі патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014 № 122-3 «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна» выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама І. А. Мамайка.

У абмеркаванні пытанняў выступілі дэпутат па Калінінскай выбарчай акрузе № 4, дырэктар ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы» Ж. М. Лысая, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП «Стаўбцоўскае АКС» А. С. Суднік, дырэктар Дзераўнянскага цэнтра культуры Г. К. Янкоўская.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел і выступілі старшыня райвыканкама Ю. М. Горлаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці С. Р. Сарока, начальнік штаба УУС Мінаблвыканкама В. І. Малікаў.

У прынятым рашэнні райсавета намечаны меры па паляпшэнні прафілактыкі правапарушэнняў, захаванні стану правапарадку.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *