Пляж – грамадскае месца

Ахова правапарадку Главное

image_pdfimage_print

Супрацоўнікі міліцыі сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы ў месцах масавага адпачынку грамадзян на вадзе.

Хачу папярэдзіць аб адказнасці за правапарушэнні, якія, на жаль, маюць месца.

За распіванне алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва ў грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення (арт. 19.3 КоАП) прадугледжаны штраф да васьмі базавых велічынь, пры паўторным аналагічным факце – да 15 «базавых» (могуць быць прызначаны грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт).

Абразлівае прыставанне і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак і спакой грамадзян (арт. 19.1), караюцца штрафам ад дзвюх да 30 «базавых» (могуць быць прызначаны грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт).

За купанне ў забароненых месцах (арт. 24.42) штраф складае ад адной да трох «базавых».

Аляксандр КАРАТЫШ, начальнік раённага аддзела міліцыі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *