На ўікэнд… са спіртнымі напіткамі

Важное Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

Мінулыя выхадныя прынеслі сумныя весткі з вадаёмаў.

Патануў 29-гадовы жыхар Стоўбцаў, які адпачываў на возеры ў Дзяржынскім раёне. Акрамя таго, няшчасны выпадак зафіксаваны ў вёсцы Куль: у сажалцы абарвалася жыццё 58-гадовай жанчыны, якая пражывала ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

– У сувязі са спякотлівым надвор’ем на пляжах шматлюдна, але далёка не ўсе адпачывальнікі паводзяць сябе бяспечна, – зазначае старшыня раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах Іосіф Грыгарцэвіч.

Так, у нядзелю на гарадскім возеры матросамі-выратавальнікамі была праведзена прафілактычная работа з падлеткам, які, парушаючы правілы аховы жыцця на водах, скакаў з моста. А ў адносінах да чацвярых дарослых, якія распівалі на пляжы спіртныя напіткі, быў выкліканы нарад міліцыі. Правапарушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Вада не даруе памылак, як і неапраўданай бравады. Купацца трэба толькі ва ўстаноўленых месцах, на цвярозую галаву.

На вадаёмах Міншчыны ў мінулыя выхадныя патанулі 17 чалавек, у тым ліку падлетак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *