У “Кронана” застаецца 15 ачкоў

Важное Спорт

image_pdfimage_print

У рамках шостага тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь (другая ліга) па футболе ФК “Кронан” (Стоўбцы) на стадыёне “РЦАП-БДУ” ў г. Мінску сустракаўся з лідарам групы — ФК “БДУ”.

На 37-й хвіліне гульні адзначаецца Артур Кірэеў і забівае мяч у нашы вароты.

У самым пачатку другога тайма стаўбчане дабіваюцца прызначэння штрафнога ўдару. Аляксандр Мяць робіць навес, і Арцём Мілаш галавой забівае гол. На 65-й хвіліне Віктар Завадзіч выводзіць мінчан наперад — 2:1. Кронанцы пачынаюць іграць груба. Каманда атрымлівае аж шэсць жоўтых картак. І калі ішлі апошнія хвіліны гульні, у вароты гасцей прызначаецца пенальці. Яўген Война забівае мяч у вароты. З лікам 3:1 студэнты дабіваюцца перамогі над “Кронанам”.

Нягледзячы на паражэнне, у ФК “Кронан” застаецца 15 ачкоў і другое месца ў групе “Мінская вобласць. Поўдзень”.

Леанід НАРАНОВІЧ

Фота Веры УЛАСЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *