У чарзе за бульбай

Нумары Прадпрымальніцтва

Наконт чаргі няма ніякага перабольшвання – у гэтыя вераснёўскія дні ля сховішчаў сялянскай фермерскай гаспадаркі «Сула» выстройваюцца фуры з Расійскай Федэрацыі, каб загрузіцца бульбай. Кожны дзень гаспадарка адпраўляе ў Маскву і Санкт-Пецярбург па 75 тон адборнай прадукцыі.

Сучасным камбайнам нямецкай фірмы Grimme, за штурвалам якога сядзіць вопытны механізатар Алег Жытко, выбрана ўжо 80 працэнтаў плошчаў, ураджайнасць склала больш за 400 цэнтнераў з гектара. Гэты высокі паказчык – вянец прафесіяналізму, наватарству і ўменню кіраўніка фермерскай гаспадаркі «Сула» – Уладзіміра Радзевіча.

Расіяне маюць попыт не толькі на харчовую бульбу, але і на насенную. Аднак, як расказвае Уладзімір Радзевіч, фермерская гаспадарка пакуль фарміруе свой насенны фонд. Лішкі, канешне ж, будуць рэалізоўвацца.

СФГ «Сула» паспявае не толькі ўбіраць свой ураджай, але і дапамагае тэхнікай сельскагаспадарчым таварыствам раёна – бульбаўборачны камбайн працаваў на палетках ААТ «Агранёманскі».

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *