Адказнасць і асаблівае прызначэнне. Сёння — Дзень работнікаў пракуратуры

Ахова правапарадку Главное Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

Па выніках работы за 2020 год пракуратура Стаўбцоўскага раёна прызнана лепшай у сваёй катэгорыі сярод пракуратур Мінскай вобласці.

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў органаў пракуратуры мы сустрэліся з пракурорам раёна Сяргеем Грыцуком і папрасілі расказаць пра калектыў, акрэсліць актуальныя задачы, над якімі працуюць яго калегі.

Пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Грыцук

– З дня заснавання органы пракуратуры беспера пынна пацвярджаюць сваё асаблівае прызначэнне – забеспячэнне вяршэнства закона, умацаванне законнасці і правапарадку. Адметнымі рысамі пракурорскіх работнікаў заўсёды з’яўляліся арганізаванасць, прафесіяналізм, пачуццё адказнасці, разуменне грамадскай значнасці сваёй дзейнасці, а таксама жаданне стаяць на абароне законнасці і правапарадку, правоў і інтарэсаў грамадзян.

Калектыў пракуратуры раёна невялікі, аднак ён спраўляецца са сваімі задачамі. У першую чаргу варта назваць намесніка пракурора Ларысу Мядзведзь, памочнікаў пракурора Вікторыю Серада і Яраслава Ларычэва і інш.

З пачатку 2021 года пракуратурай праведзены шэраг праверак выканання заканадаўства дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна. Па выніках нагляднай дзейнасці ўнесена 33 прадстаўленні, вынесена 46 прадпісанняў, прынесены восем  пратэстаў на акты, якія супярэчаць закону.

Па выніках праведзеных праверак да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 107 службовых асоб і грамадзян, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства, да адміністрацыйнай – 28, матэрыяльнай – 243. Згодна з патрабаваннем пракурора пакрыты страты на суму 12 729 рублёў.

Пракурорскімі работнікамі ў бягучым годзе на належным узроўні падтрымана дзяржаўнае абвінавачан не па 67 крымінальных справах, выказана абгрунтаванае меркаванне пры разглядзе 45 грамадзянскіх спраў у судзе, вывучана і накіравана для разгляду ў суд 66 крымінальных спраў, разгледжана 47 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

У дзень прафесійнага свята віншую ўсіх пракурорскiх работнiкаў, жадаю  ім моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту. Кожнаму з іх адрасую словы ўдзячнасці за сумленнае  выкананне сваіх службовых абавязкаў.

Сяргей ГРЫЦУК, пракурор Стаўбцоўскага раёна

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *