Сёння — Дзень моладзі

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Дарагія юнакі і дзяўчаты Стаўбцоўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі!

Юнацтва і маладосць – самы выдатны і рамантычны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час здзяйсненняў і адкрыццяў, палёту мары і пошуку светлых надзей.

Вы дабіваецеся высокіх вынікаў у працы, навуцы, спорце, грамадскай дзейнасці, перамагаеце ў конкурсах, фестывалях. Вы неабыякавыя да лёсу краіны, іншых людзей. Дзякуй вам, што ў перыяд пандэміі каранавіруса праявілі чуласць і жаданне быць карыснымі грамадству, дапамагалі людзям, якім патрэбныя клопат і цеплыня.

Акрамя гэтага, вы актыўна ўдзельнічаеце ў сістэме патрыятычнага і грамадзянскага выхавання. Вы – аснова дабрабыту і росквіту Стаўбцоўскага раёна і ўсёй краіны.

Ад шчырага сэрца жадаем вам увасаблення ў жыццё самых смелых праектаў і планаў. Моцнага вам здароўя, шчасця, кахання, дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях. Няхай вашы маладыя гады будуць насычанымі, яркімі і запамінальнымі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *