Ад начлегу ў палатцы да песень пад гітару

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

У рамках Года народнага адзінства ў вёсцы Жорнаўка Бярэзінскага раёна прайшоў абласны фестываль для маладых спецыялістаў TourFest-2021, у якім прыняла ўдзел каманда са Стаўбцоўскага раёна.

Каманда Стаўбцоўскага раёна на абласным фестывалі

У кожнай камандзе налічвалася 11 чалавек. Сярод іх  – прадстаўнікі сферы адукацыі, аграпрамысловага комплексу, культуры, спорту, аховы здароўя, якія працуюць не больш за два гады.

23 каманды змагаліся ў паказе сваіх візітных картак. Затым прадэманстравалі здольнасці ў валейболе, тэхніцы пешага турызму, фігурным кіраванні веласіпедам, дартсе і перацягванні каната. Акрамя таго, маладыя людзі паўдзельнічалі ў прыгатаванні нацыянальнай стравы і афармленні свайго турыстычнага лагера.

Кіраўнік дэлегацыі ад Стаўбцоўскага раёна Анастасія Віслаўская падзялілася з намі сваімі ўражаннямі ад фестывалю:

– Падрыхтоўка нашай каманды праходзіла ў максімальна кароткія тэрміны. Лічу, што выступілі дас тойна ва ўсіх намінацыях. У конкурсе быту мы паказалі эстэтычнае афармленне палаткі. Наша каманда заваявала трэцяе агульнакаманднае месца па дартсе і тэхніцы пешага турызму. Хормайстар раённага цэнтра культуры Марыя Бурак заняла першае месца ў гіравым спорце сярод дзяўчат. Хацелася б адзначыць маладога повара Аляксея Навіцкага, які ў конкурсе «Лепшая нацыянальная страва» імкнуўся перадаць традыцыі нацыянальнай кухні, рэгіянальны каларыт. Настрой панаваў ва ўсіх адзіны – перамагчы і атрымаць задавальненне ад начлегу ў палатках і песень пад гітару каля вогнішча. Ад Мінаблвыканкама пераможцы фестывалю атрымалі дыпломы і медалі, удзельнікі – падзякі.

Дзякую ўсім, хто дапамог падрыхтаваць нашу каманду, і самім удзельнікам. Цяпер рыхтуемся да раённага турзлёту, які пройдзе ў канцы ліпеня.

Сёння дэлегацыя нашага раёна прымае ўдзел у абласным фестывалі. Гэта нас аб’ядноўвае, выклікае пачуццё патрыятызму за свой край, гонар за краіну.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *