Падзеі і здарэнні за тыдзень

Важное Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шэсць шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі чатыры маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Алег Пока, Вера Ярахавец, Сафія Шэлег і Мацвей Столп.

Пракуратурай раёна сумесна з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі ўстаноўлены факты парушэння агульных санітарна-эпідэміялагічных правілаў у Стаўбцоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, што нясе пагрозу бяспецы жыльцоў. Кіраўніцтву ўстановы вынесена прадпісанне. Па выніках праверкі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме выяўлены недахопы: заяўнікам не дадзены тлумачэнні парадку пакідання звароту без разгляду па сутнасці. Старшыні райвыканкама ўнесена прадстаўленне.

Міліцыяй зарэгістравана 72 паведамленні аб правапарушэннях. Невядомы вынес з дома ў вёсцы Караліна шрубавёрт і іншую маёмасць на суму 622 рублі.

Суд аштрафаваў на 145 рублёў 31-гадовага стаўбчаніна, які ў стане алкагольнага ап’янення ажыццявіў паездку на таксі з Мінска ў Стоўбцы і не аплаціў яе (61,5 рубля).

ДАІ выявіла 72 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – тры п’яныя вадзіцелі і пяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, два недысцыплінаваныя пешаходы. Зафіксавана дзевяць ДТЗ. Ніхто не пацярпеў. У пятніцу прайшоў адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на выкананне правілаў абгону.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *