Не забудзьце пра раёнку

Главное Грамадства Падпіска

image_pdfimage_print

У гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў дзень падпісчыка.

Наша чытачка Ірына Жыбуль са Стоўбцаў выпісвае раённую газету ўсё жыццё і кажа, што такім чынам працягвае сямейную традыцыю

Падчас яго аформілі падпіску на раённую газету «Прамень» каля сарака чалавек. Некаторыя – адразу на другое паўгоддзе 2021 года.

Кожнаму з нашых падпісчыкаў выказваем удзячнасць за тое, што не расстаюцца  з раёнкай (шмат хто – усё жыццё, і гэта не метафара), знаходзяцца ў цеснай сувязі з рэдакцыяй, падказваючы нам цікавыя тэмы і неардынарных герояў публікацый.

У дзень падпісчыка рэдакцыя падрыхтавала сувеніры на памяць, а таксама традыцыйную латарэю-розыгрыш пяці бясплатных экзэмпляраў квартальнай падпіскі на раённую газету.

На гэты раз сярод шчасліўчыкаў – сем’і стаўбчан Мяжынскіх (вуліца Савецкая), Ярыліных (вуліца Цэнтральная) і Коткіных (вуліца Цітова), а таксама сем’і Марушэўскіх з Канкаловічаў (вуліца Цэнтральная) і Уласік з Задвор’я (вуліца Юбілейная). Віншуем пераможцаў!

Да заканчэння падпіскі застаюцца лічаныя дні. Паспяшайцеся на пошту або запрасіце на дом паштальёна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *