Рыхтуюцца склады

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У гаспадарках раёна для прыёму збожжа новага ўраджаю актыўна рыхтуюцца склады.

Вядзецца апрацоўка памяшканняў ад свірнавых шкоднікаў. Гэтая работа пачалася ў сярэдзіне чэрвеня і, згодна з графікам, павінна быць завершана ў пачатку ліпеня. Перад апрацоўкай склады старанна вымятаюць і мыюць.

Усяго ў сельгаставарыствах іх налічваецца 96.

Рупіцца брыгада Стаўбцоўскай райветстанцыі. Першымі былі апырсканы спецыяльнымі прэпаратамі складскія памяшканні ААТ «Рубяжэвічы».

Дарэчы, чатыры гаспадаркі, ААТ «Жацерава», ААТ «Агранёманскі», ААТ «Каганец» і ААТ «Налібакі Агра», спраўляюцца зрабіць гэтую работу сваімі сіламі.

Надзея БАТАЛКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *